III Міжнародны Шагалаўскі пленэр, які прайшоў з 20 чэрвеня па 7 ліпеня, пасля 19-гадовага перапынку сабраў у Віцебску 10 прызнаных майстроў з Беларусі, Расіі, Латвіі і Германіі. На працягу 12 дзён мастакі працавалі ў майстэрнях Арт-прасторы на Талстога, 7. Па выніках пленэру 7 ліпеня адбылася вялікая выстава, а фонды музея Марка Шагала ў Віцебску папоўніліся 20 работамі вядомых майстроў.