Традыцыйнае свята "У гасцях у Марка і Бэлы", якое прайшло 7 ліпеня ў Доме-музеі Шагала па вуліцы Пакроўскай, сабрала паклоннікаў таленту мастака, жыхароў і гасцей горада. Тут быў разыграны цэлы спектакль.
Мастак і яго жонка і муза Бэла ў выкананні віцебскіх акцёраў віталі шматлікіх гасцей, запрашаючы ў кругаварот танцаў і песень, тэатралізаваных сцэнак, якія суправаджаліся ігрой скрыпкі.