Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дзень нараджэння Марка Шагала: у Віцебску адзначылі 129-годдзе майстра

Дзень нараджэння Марка Шагала: у Віцебску адзначылі 129-годдзе майстра

Дзень нараджэння Марка Шагала: у Віцебску адзначылі 129-годдзе майстра
8 Ліп 2016

Утульны горад на беразе Дзвіны – Віцебск – аматары мастацтва ведаюць як радзіму таленавітага жывапісца і графіка Марка Шагала. Унікальная атмасфера, дзіцячыя ўспаміны і нават нязначныя "дэталі" родных мясцін – вуліцы, дахі дамоў, купалы храмаў, людзі і жывёлы – назаўсёды сталі часткай асаблівага, міфічнага свету, адлюстраванага на палотнах майстра сусветнага авангарда ХХ стагоддзя.

Па традыцыі ў дзень нараджэння Марка Шагала7 ліпеня – Віцебск вітаў гасцей маштабнай святочнай праграмай, якая стартавала ў Дзень горада. У ёй змяшаліся розныя "фарбы": тэатралізаванае шэсце, адкрыццё мемарыяльнай дошкі і доўгачаканае з'яўленне імянной вуліцы Шагала, ускладанне кветак да яго помніка, III Міжнародны Шагалаўскі пленэр і выстава маладых жывапісцаў, а таксама відовішчная містэрыя "У гасцях у Марка і Бэлы"...

Калейдаскоп падзей з нагоды 129-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала - у фотарэпартажы з Віцебска...

Памятная дошка Марку Шагалу адкрылася на аднайменнай вуліцы Віцебска
Тэатралізаванае шэсце "Вуліца Марка Шагала крочыла, бегла, ляцела ..."
Памятная дошка Марку Шагалу адкрылася на аднайменнай вуліцы Віцебска
Памятная дошка Марку Шагалу адкрылася на аднайменнай вуліцы Віцебска
Помнік Марку Шагалу ў Віцебску
1 2 3      Наступная