Тэатралізаванае шэсце "Вуліца Марка Шагала крочыла, бегла, ляцела ..."
24 – 26 чэрвеня адзін са старажытных гарадоў Беларусі адзначаў 1042-годдзе. Яшчэ вясной пры падрыхтоўцы да вялікага святкавання ў Віцебску з'явілася вуліца Марка Шагала: імя майстра атрымаў участак паміж вуліцамі Калініна і Леніна.
Цікава, што менавіта тут знаходзіцца будынак Народнага мастацкага вучылішча, які мастак заснаваў у 1917 годзе. Сярод выкладчыкаў гэтай установы былі знакамітыя майстры – Юрый Пэн, Эль Лісіцкі, Казімір Малевіч, Вера Ермалаева...