Легат Папы Францыска архібіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн разам з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім архібіскупам Тадэвушам Кандрусевічам прыняў удзел у начной працэсіі са свечкамі, а таксама ў цэнтральным богаслужэнні 2 ліпеня. У час урачыстасцей у Будславе папскі пасланнік перадаў беларускім грэка-каталікам рэліквію - частку архібіскупскага адзення Іасафата Кунцэвіча, які прыняў пакутніцкую смерць у 1623 годзе.