Прадаўжэннем ваеннага парада на пляцоўцы каля стэлы "Мінск – горад-герой" стаў масавы творчы нумар "Са святам, любая Айчына" з удзелам вакальна-харавых, харэаграфічных, эстрадных калектываў і выканаўцаў. Яшчэ адзін падарунак да Дня Незалежнасці – прэм'ера песні "Тваё імя – Беларусь". У фінале нумара ўдзельнікі выпусцілі ў неба 3 тысячы шароў у колерах Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.