Беларусь адзначае 25-годдзе незалежнасці. Урачысты ваенны парад у гонар галоўнага свята краіны адбыўся ў Мінску 3 ліпеня – у гістарычны дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў летам 1944-га. Па традыцыі, па праспектах Машэрава і Пераможцаў, дзе размешчаны мемарыяльны архітэктурны ансамбль "Мінск – горад-герой" і першы ў свеце Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, прайшлі парадныя разлікі родаў войскаў, калоны гістарычнай і сучаснай ваеннай тэхнікі, а ў небе над Мінскам адбыўся паветраны парад.