Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | IХ Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня-2016"

IХ Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня-2016"

IХ Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва
27 Чэр 2016

Прыгожы і самабытны фестываль "Берагіня", прысвечаны аўтэнтычнай беларускай культуры і традыцыям іншых народаў, – яркая падзея ў летнім календары Беларусі. У Год культуры ён упершыню прайшоў пад патранатам міжнароднай арганізацыі ЮНЕСКА, нараўне з фестывалем нацыянальных культур у Гродне.

У гарачыя чэрвеньскія дні фестываль на Палессі дзявяты раз стаў цэнтрам прыцягнення для аматараў аўтэнтыкі і фальклору. У пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці сабраліся больш за 900 артыстаў з Беларусі, краін-суседак Расіі, Украіны, Літвы і Польшчы, а таксама Сербіі і Чэхіі. Афіцыйны старт форуму быў дадзены ў час урачыстага канцэрта "Вітаем фестываль!".

Праграма фестывалю-2016 аб’яднала конкурсы спевакоў, музыкантаў  і выканаўцаў беларускіх народных танцаў, форум музычных інструментальных капэл "Дудар", турнір дзіцячых фальклорных калектываў. Таксама госці прынялі ўдзел у старадаўніх рытуалах і абрадах на свяце "Рудабельскае Купалле", азнаёміліся з мастацкімі натуральнымі промысламі і рамёствамі на "Рудабельскім кірмашы" і атрымалі асалоду ад тэатральных пастановак і жывых выступленняў беларускіх і замежных выканаўцаў.

Калейдаскоп падзей "Берагіні"-2016 – у фотарэпартажы... 


IХ Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня-2016"
IХ Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня-2016"
Свята "Рудабельскае Купалле"
Свята "Рудабельскае Купалле"
Свята народнай творчасці "Рудабельскі кірмаш"
Папярэдняя       1 2