Самыя прыгожыя дзяўчаты краіны выступілі на сцэне мінскага Палаца спорту і ў эфіры агульнанацыянальнага тэлебачання вечарам 19 чэрвеня: праз многія месяцы хвалюючай падрыхтоўкі вырашылася інтрыга галоўнага конкурсу прыгажосці – "Міс Беларусь-2016".
Тытул першай прыгажуні заваявала 22-гадовая мінчанка Паліна Барадачова: менавіта гэта дзяўчына прадставіць Беларусь на конкурсе "Міс свету". Акрамя таго, з пераможнага моманту пачалася яшчэ адна ганаровая місія – прымаць удзел у розных сацыякультурных і дабрачынных мерапрыемствах у Беларусі і за мяжой.
На дзясятым нацыянальным конкурсе прыгажосці – а гэта інтрыгуючае спаборніцтва праводзіцца раз у два гады – за тытулы змагаліся 26 прэтэндэнтак з розных куткоў Беларусі. Яшчэ ў лютым у Нацыянальнай школе прыгажосці адбыўся кастынг, на які з'ехаліся каля 400 дзяўчат з усіх рэгіёнаў краіны, і амаль 100 прыгажунь прайшлі ў наступны этап. Праз тры тыдні былі названы імёны фіналістак. Некалькі месяцаў напружанай падрыхтоўкі – з дэфіле, спартыўнымі трэніроўкамі, урокамі харэаграфіі, фотасесіямі, сустрэчамі з дызайнерамі і стылістамі, прымерка – усё дзеля феерычнага шоу прыгажосці!
Яркія моманты "Міс Беларусь-2016" – у нашай галерэі...