Урачыстае адкрыццё спартыўнага свята
У рамках гродзенскага фестывалю ўпершыню адбыўся турнір па традыцыйных для розных нацыянальнасцей спартыўных гульнях і забавах. На арэне ЦСК "Нёман" размясціліся 15 гульнявых зон, дзе жадаючыя маглі азнаёміцца з цікавымі гульнямі народаў свету, а таксама паўдзельнічаць у вясёлых славянскіх забавах – гульні ў слана, лапту, падняцці гіры, адзінаборстве і кіданні валёнка або бота.