Урачыстая цырымонія адкрыцця сабрала ўдзельнікаў і арганізатараў, ганаровых гасцей і каля 1,5 тысячы гледачоў. Прывітанне ўсім прысутным гэтымі днямі ў Гродне накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Качанава ўручыла прывітанне Прэзідэнта старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміру Краўцову.
Старшыня Кансультатыўнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Георгій Егіазаран звярнуўся з прывітальным словам ад імя нацыянальных меншасцей да ўдзельнікаў форуму.