Феерычны пачатак фестывалю – тэатралізаванае шэсце, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі 37 нацыянальнасцей. Разам з беларусамі па вуліцах прайшлі прадстаўнікі і самых вялікіх дыяспар (рускія, палякі, украінцы, літоўцы, армяне), і пакуль яшчэ нешматлікіх (сірыйцы, шры-ланкійцы, амерыканцы, індусы, карэйцы)…
Амаль 800 артыстаў пранеслі сцяг форуму – кветку-сяміпялёстку – ад плошчы Леніна да месца ўрачыстага адкрыцця на Савецкай плошчы.