Для ўдзелу ў пятым Усебеларускім народным сходзе, які адбудзецца ў Мінску 22-23 чэрвеня, дэлегаты ад усіх рэгіёнаў краіны ўжо выбраны. Пачаўся самы дынамічны і насычаны этап падрыхтоўкі да форуму – абмеркаванне парадку дня і тых важных тэм, якія ў хуткім часе будуць узнімацца з удзелам некалькіх тысяч беларусаў. Дэлегаты, якія атрымалі права прадстаўляць свае гарады і раёны, прафесійныя калектывы і грамадскія арганізацыі, прымаюць удзел у дыскусіях, што папярэднічаюць форуму. І ўзнімаюць вострыя пытанні, для разгляду якіх пляцоўка Усебеларускага народнага сходу – унікальная па фармаце і прадстаўніцтве.