Фінал рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца Беларусі-2015" адбыўся ў Брэсцкім абласным Палацы культуры прафсаюзаў. У час цырымоніі старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук уручыў сімвалічны знак культурнай сталіцы старшыні Маладзечанскага райвыканкама Аляксандру Яхнаўцу.