Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Ноч музеяў"-2016 у Беларусі

"Ноч музеяў"-2016 у Беларусі

22 Май 2016

Міжнародная акцыя "Ноч музеяў", якая праводзіцца па ўсім свеце з 1997 года,  карыстаецца вялікай папулярнасцю і ў беларускіх знатакоў рэдкасцей. З надыходам змяркання наведвальнікі музеяў Беларусі могуць атрымаць асалоду ад таямнічай атмасферы майскай арт-ночы: глянуць па-новаму на прывычныя экспазіцыі і прыняць удзел у цікавых мерапрыемствах, сярод якіх касцюміраваныя экскурсіі, інтэрактыўныя праграмы, пазнавальныя квесты, канцэрты, кінапрэм'еры, модныя паказы, творчыя сустрэчы, лекцыі, майстар-класы…

Удзельнікі акцыі "Ноч музеяў"-2016 імкнуліся ўразіць уяўленне самых патрабавальных "арт-гурманаў" арыгінальнымі знаходкамі. Напрыклад, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі прапанаваў заглянуць у будучыню, Музей гісторыі беларускага кіно арганізаваў модную вечарынку ў стылі рэтра з fashion-паказамі, Арт-цэнтр Марка Шагала ў Віцебску дапамог спасцігнуць тайны Свяшчэннага Пісання, а Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў прапанаваў гасцям пераўвасобіцца ў знакамітых мастакоў і стварыць копіі самых дарагіх карцін свету.

Якія яшчэ арыгінальныя праекты прадставілі беларускія скарбніцы ў "Ноч музеяў"-2016 – глядзіце ў нашым фотарэпартажы…

На фота:  "Ноч музеяў" у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі

"Фантастычная ноч у музеі-2016" у  музеі палаца Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі
"Ноч музеяў" у археалагічным музеі "Верхні горад"
"Ноч музеяў" у археалагічным музеі "Верхні горад"
"Ноч музеяў" у археалагічным музеі "Верхні горад"
"Ноч музеяў" у археалагічным музеі "Верхні горад"
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная