Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Цэнтр касмічнай сувязі Беларусі

Цэнтр касмічнай сувязі Беларусі

Цэнтр касмічнай сувязі Беларусі
12 Крс 2016

Да прэстыжнага "клуба" дзяржаў, якія займаюцца асваеннем і выкарыстаннем касмічнай прасторы, Беларусь далучылася ў 2012 годзе, калі на арбіту быў выведзены першы беларускі апарат дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі БКА-1. За чатыры гады ён зрабіў ужо больш як 20 тысяч віткоў вакол планеты, а дзякуючы атрыманай інфармацыі і тэхналогіям даў магчымасць сэканоміць краіне і зарабіць мільёны долараў...

Але, бадай, не менш значным у касмічнай гісторыі суверэннай Беларусі стане і 2016 год, які аб'яднаў ужо некалькі найважнейшых падзей:

  • 15 студзеня з касмадрома Січан у Кітаі запушчаны першы беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік "Белінтэрсат-1", які дае магчымасць актыўна інтэгравацца ў сусветную інфармацыйную прастору;
  • у красавіку створана Агенцтва касмічных даследаванняў Беларусі, якое будзе каардынаваць усе напрамкі развіцця касмічнай галіны краіны;
  • і 12 красавіка, у Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі, з удзелам Прэзідэнта Беларусі адбыўся сімвалічны запуск Наземнага комплексу кіравання Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання - па сутнасці, прэзентацыя цэнтра касмічнай сувязі, які ствараецца ў пасёлку Станькава недалёка ад Мінска.

Маштабны праект Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання рэалізуецца беларускім заводам дакладнай электрамеханікі сумесна з кітайскімі партнёрамі з карпарацыі "Вялікая сцяна". Менавіта са Станькава ажыццяўляецца каардынацыя палёту і абмен данымі са спадарожнікам "Белінтэрсат-1", які ўжо знаходзіцца ў зададзенай арбітальнай пазіцыі і з завяршэннем выпрабаванняў будзе гатовы да работы.

Сярод тых магчымасцей, якія сатэліт прадаставіць заказчыкам – высакаскорасны інтэрнэт, стабільная тэлефонная сувязь, спецыяльная камунікацыя для арміі і экстранных службаў, тэлевяшчанне, збор геаграфічнай інфармацыі, дыстанцыйная адукацыя, тэлемедыцына... Сёння праект арыентаваны ў большай ступені на экспарт: паводле падлікаў спецыялістаў, Беларусі неабходны каля 10% магчымасцей спадарожніка, астатняе можа быць запатрабавана за мяжой. Дарэчы, пятую частку ўжо гатовы выкарыстоўваць кітайскія кампаніі, ідуць перагаворы з патэнцыяльнымі заказчыкамі з Расіі, Ганконга, Саудаўскай Аравіі, Індыі і Францыі...

Кадры з цэнтра касмічнай сувязі ў Станькаве – у рэпартажы…

Наземны комплекс кіравання спадарожнікам "Белінтэрсат-1"
Наземны комплекс кіравання Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання Беларусі
Наземны комплекс кіравання Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання Беларусі
Цэнтр касмічнай сувязі Беларусі
Цэнтр касмічнай сувязі Беларусі
Папярэдняя       1 2