У дзень нараджэння Івана Мележа - 8 лютага - на яго малой радзіме ў Глінішчы прыхільнікі таленту святкавалі юбілей. Героямі тэатралізаванай мініяцюры сталі закаханыя Ганна і Васіль са знакамітай "Палескай хронікі" ў выкананні вучняў школы, якая носіць імя пісьменніка.