Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысуджана дзіцячаму ўзорнаму ансамблю "Аношкаўскія музыканты" (Нясвіжскі раён, Аношкаўская дзіцячая школа мастацтваў).
Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысуджана аўтарскаму калектыву галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Белтэлерадыёкампаніі. Узнагароду атрымлівае загадчык аддзела навін культуры Міхаіл Равуцкі за стварэнне гісторыка-дакументальнага серыяла "Яны спявалі за Радзіму".
Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысуджана аўтарскаму калектыву галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Белтэлерадыёкампаніі, ўзнагароду атрымлівае галоўны рэжысёр Алег Далгаполаў.
Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь удастоены калектыў Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра, ўзнагароду атрымлівае дырэктар Віктар Старавойтаў.
Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь удастоены калектыў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, ўзнагароду атрымлівае дырэктар Эдуард Герасімовіч.