У 2015 годзе ў спісе краін, спрыяльных для мацярынства і нараджэння дзяцей, Беларусь заняла 25-ы радок сярод 179 дзяржаў, а паказчыкі мацярынскай і дзіцячай смяротнасці ў рэспубліцы з'яўляюцца аднымі з самых нізкіх у свеце. Вялікая заслуга ў гэтым належыць спецыялістам РНПЦ "Мацi i дзiця". Тут выяўляюць і ўстараняюць адхіленні ў стане здароўя дзяцей на ранніх стадыях, даглядаюць нават самых маленькіх пацыентаў, народжаных з экстрэмальна нізкай масай цела...