Ва ўрачыстай цырымоніі ў Гомелі прынялі ўдзел губернатар рэгіёна Уладзімір Дворнік, прадстаўнік УВКБ ААН у Беларусі Жан Іў Бушардзі і кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) у Беларусі Зейнал Гаджыеў. Мерапрыемствы ў рамках ініцыятывы "Экспрэс ААН-70" у Гомелі былі прысвечаны тэме змяншэння няроўнасці ўнутры краін і паміж імі.