У дзень заснавання ААН – 24 кастрычніка – жыхары і госці Гродна актыўна ўключыліся ва ўрачыстасці. У праграме, прысвечанай тэме аховы здароўя былі лекцыя аб Еўрапейскай палітыцы аховы здароўя, адукацыйныя інтэрактыўныя сесіі па праблемах ВІЧ і падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Марафон прадоўжыла творчая акцыя, прысвечаная здароваму ладу жыцця, пры ўдзеле пасла добрай волі ЮНЭЙДС тэлевядучай Святланы Бароўскай, зорак беларускай эстрады Аляксея Хлястова, групы "Дзі-Бронкс і Наталі", артысткі кіно Алесі Грыбок, а таксама вядомых беларускіх спартсменаў.