У першы дзень падарожжа ў Гродне адбылася цырымонія падпісання Дэкларацыі прыхільнасці да Мэт устойлівага развіцця ААН. У ёй прынялі ўдзел губернатар Гродзенскага рэгіёна Уладзімір Краўцоў, дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Жужанна Якаб і намеснік рэгіянальнага дырэктара Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) па краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Карэн Дадуран.