У Дзень горада-2015 у Мінску нарадзілася 38 хлопчыкаў і 32 дзяўчынкі, з іх 14 немаўлят з'явіліся на свет у 6-й гарадской клінічнай бальніцы. Павіншаваць маладых маці прыехаў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. На сустрэчы мэр заклікаў мінчан павышаць дэмаграфічную бяспеку краіны і любімага горада, а таксама паабяцаў, што двухмільённы жыхар сталіцы атрымае ў падарунак кватэру.