У Беларусі на выбарах 2015 года ўпершыню створаны ўмовы для самастойнага галасавання выбаршчыкаў з парушэннямі зроку. На ўсіх выбарчых участках падрыхтаваны інфармацыйныя матэрыялы, надрукаваныя шрыфтам Брайля, і спецыяльныя трафарэты для запаўнення бюлетэняў, з дапамогай якіх сляпыя выбаршчыкі могуць прагаласаваць без чужой дапамогі. Прадугледжаны таксама лупы для людзей са слабым зрокам.
На фота: выбаршчыкі Міхаіл Гурбановіч і Ганна Янчурэвіч на ўчастку №59 у Гродне