Назіраць за ходам галоўнай палітычнай кампаніі года ў Беларусь запрошаны прадстаўнікі аўтарытэтных міжнародных арганізацый, замежныя палітыкі і грамадскія дзеячы. Па традыцыі самыя буйныя місіі замежных наглядальнікаў прадстаўляюць СНД і БДІПЧ АБСЕ, якія пачалі актыўны маніторынг яшчэ ў жніўні. Праводзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі ЦВК і ўдзельнікамі выбараў, кантакты з грамадзянскай супольнасцю і выбарчымі камісіямі на месцах... У полі зроку наглядальнікаў – працэсы рэгістрацыі кандыдатаў і выбаршчыкаў, агітацыйныя мерапрыемствы, работа выбарчых органаў і прымяненне заканадаўства, вывучэнне звязаных з выбарамі заўваг, асвятленне электаральнай кампаніі ў СМІ.
Па выніках некалькіх тыдняў маніторынгу 22 верасня місіі наглядальнікаў ад СНД і БДІПЧ АБСЕ апублікавалі афіцыйныя тэксты сваіх прамежкавых справаздач.
БДІПЧ АБСЕ апублікавала прамежкавую справаздачу аб перадвыбарнай кампаніі ў Беларусі