Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага ў жанры камедыі дэль артэ "Viva commedia!", пастаўлены італьянскім рэжысёрам Матэа Сп'яцы, стаў адной з самых яркіх падзей у тэатральным жыцці беларускай сталіцы 2014 года.
У час цырымоніі адкрыцця фестывалю з прывітальнай прамовай выступілі міністр культуры Барыс Святлоў і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс.