Фестываль "Мінск старажытны", які сабраў больш як 300 удзельнікаў з розных краін, стартаваў у самым цэнтры Мінска роўна ў 11.07: так сімвалічныя 10 гадзін і 67 мінут азнаменавалі дату першага згадвання горада ў "Аповесці мінулых гадоў" у 1067 годзе. Мінчане і госці сталіцы ўбачылі рэканструкцыю знакавых гістарычных падзей, а таксама змаглі наведаць тры тэматычныя пляцоўкі-"эпохі": лагер сярэдневяковых рыцараў, паходны лагер Расійскай арміі і Вялікай арміі Напалеона, прадстаўлены 18-м пяхотным палком Вялікага Княства Літоўскага, а таксама партызанскі лагер часоў Вялікай Айчыннай вайны…