Сёння Цэнтрвыбаркам Беларусі афіцыйна аб'явіў кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта краіны. Пасля завяршэння важных этапаў перадвыбарнай гонкі – збору подпісаў і праверкі іх сапраўднасці, а таксама прадастаўлення прэтэндэнтамі неабходнага пакета дакументаў – у ЦВК адбылася рэгістрацыя лідараў, якія сабралі не менш як 100 тысяч рэальных аўтографаў у падтрымку ад грамадзян краіны і прадоўжаць удзел у галоўнай палітычнай кампаніі года.
Кандыдатамі ў прэзідэнты зарэгістраваны:
У дзень афіцыйнай рэгістрацыі кандыдатаў ЦВК правёў жараб'ёўку іх выступленняў на тэлебачанні і радыё, а таксама зацвердзіў форму і колькасць бюлетэняў для галасавання.
І з 11 верасня 2015 года, роўна за месяц да дня выбараў, у Беларусі стартуе самы актыўны і напружаны для кандыдатаў і іх давераных асоб этап – перадвыбарная агітацыя.
Каментарыі старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай і сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка ў дзень рэгістрацыі кандыдатаў – у стужцы навін:
Ярмошына: Пытанне прызнання выбараў Прэзідэнта Беларусі залежыць ад саміх краін Захаду
Ярмошына лічыць скаргу аб выкарыстанні адмінрэсурсу пры зборы подпісаў няслушнай
Лазавік: Працэдуру збору подпісаў неабходна зрабіць больш ліберальнай