Фотавыстаўка вядучага інфармагенцтва краіны БЕЛТА "Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў" адкрылася ў літаратурнай сталіцы года. На стэндах – фотакадры вядомых падзей і эпізодаў з жыцця краіны ў розныя гады: 25 чорна-белых здымкаў расказваюць аб мінулым (25-30 гадоў таму), 25 каляровых – пра сучаснасць незалежнай Беларусі. Выстаўка з'яўляецца часткай аднайменнага інтэрнэт-праекта БЕЛТА, заснаванага на архіўных і сучасных работах фотарэпарцёраў.