Адной з самых значных падзей свята стала ўручэнне першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі 6 сучасным беларускім аўтарам, якія перамаглі ў намінацыях:
-
"Лепшы твор паэзіі" (Тамара Краснова-Гусачэнка, "Сустрэча");
-
"Лепшы твор прозы" (Уладзімір Саламаха, "І няма шляху чужога");
-
"Лепшы твор драматургіі" (Наталля Голубева, цыкл сцэнарыяў для перадач "Адваротны адлік" (АНТ);
-
"Лепшы твор публіцыстыкі" (Міхаіл Шыманскі, "Мы гэтай памяці верныя");
-
"Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" (Ганна Скаржынская-Савіцкая, кніга казак "Надзейка-чарадзейка");
-
"Лепшы крытычны твор" (Дзяніс Марціновіч, "Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча").
На фота: Пераможца ў намінацыі "Лепшы твор паэзіі" – пісьменніца Тамара Краснова-Гусачэнка.