У час цырымоніі была названа новая літаратурная сталіца Беларусі – горад Рагачоў (Гомельская вобласць), які роўна праз год, у верасні 2016-га, будзе прымаць Дзень беларускага пісьменства. Ва ўрачыстай атмасферы старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Ложачнік перадаў сімвалічны вымпел старшыні Рагачоўскага Савета дэпутатаў Валянціне Ганковіч.