Вясельная феерыя ўрачыста адкрылася на плошчы 1000-годдзя, дзе адбыліся грандыёзнае паветрана-цыркавое шоу і тэатралізаваны паказ. Юныя мастакі з вялікімі алоўкамі, пэндзлямі і стылізаванымі кардоннымі домікамі, лунаючыя ў небе акрабаты, пары, якія кружацца ў вясельным вальсе, – усё стварала атмасферу чароўнага горада, адлюстраванага на бессмяротных палотнах Марка Шагала.