Экспазіцыя музея – аднаго з самых маладых у краіне – прысвечана сучаснай гісторыі Беларусі. У 5 залах сабраны прадметы, дакументы, кадры фота- і відэахронікі, якія расказваюць аб падзеях нядаўніх, але вельмі насычаных для краіны гадоў. Тут можна ўбачыць макеты знакамітых архітэктурных славутасцей, пабудаваных або рэканструяваных у перыяд незалежнасці, гербы беларускіх гарадоў, грашовыя знакі, узнагароды…