На працягу года ў новым сімвалічным месцы сталіцы праходзяць святочныя ўрачыстасці (адна з галоўных – у Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь), цырымоніі прынясення клятвы вернасці, наведванні афіцыйнымі замежнымі дэлегацыямі. Плошча ўжо стала папулярнай турыстычнай славутасцю Мінска.