У 2013 годзе ў Мінску на праспекце Пераможцаў урачыста адкрылася новая плошча – Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. У гэтым знакавым месцы сабраны ўсе сімвалы дзяржаўнасці: вялікае палотнішча сцяга Беларусі на 70-метровым флагштоку-маяку, бронзавы герб дыяметрам 2 метры, тэкст Дзяржаўнага гімна, карта краіны, гранітныя стэлы з гербамі шасці абласцей і Мінска. Для кветкавых кампазіцый на гэтай плошчы дызайнеры выкарыстоўваюць матывы нацыянальнага беларускага арнаменту.