Новы будынак-сімвал – Палац Незалежнасці – упершыню прыняў гасцей восенню 2013 года: для ўдзелу ў міжнародных самітах тут сабраліся лідары дзяржаў СНД. Сёння ў эфектным сучасным палацы праходзяць мерапрыемствы самага высокага ўзроўню: сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з кіраўнікамі дзяржаў і замежнымі дэлегацыямі, цырымоніі ўручэння даверчых грамат замежнымі пасламі, буйныя прэс-канферэнцыі, ушанаванні заслужаных людзей краіны, урачыстыя прыёмы…