Яшчэ ў 30-я гады ХХ стагоддзя знакаміты архітэктар Іосіф Лангбард прапанаваў першы праект вялікай сталічнай плошчы, побач з якой ужо ўзвышаліся створаны ім Дом урада і пабудаваны ў 1910 годзе па распараджэнні арыстакрата Эдварда Вайніловіча цудоўны Чырвоны касцёл. З часам гэта гарадская тэрыторыя змянялася, становячыся адзіным ансамблем. З гістарычнага 1991 года плошча мае назву – Незалежнасці. Адсюль жа пачынаецца і галоўная гарадская магістраль Мінска – праспект Незалежнасці.