На Еўрапейскіх гульнях у Баку разыграны першы камплект узнагарод у спартыўнай акрабатыцы. Жаночыя групы выявілі наймацнейшых у мнагабор'і. Чэмпіёнкамі ў гэтай дысцыпліне сталі спартсменкі з Бельгіі. Беларускае трыа ў складзе Кацярыны Барысевіч, Веранікі Набокінай і Карыны Сандовіч выйграла бронзавыя ўзнагароды.