Першы камплект узнагарод Еўрапейскіх гульняў разыгралі 17 чэрвеня прадстаўніцы самага прыгожага віду спорту - мастацкай гімнастыкі. У мнагабор'і групавых практыкаванняў зборная Беларусі ў складзе Ксеніі Чалдышкінай, Ганны Дудзянковай, Марыіі Кадобінай, Аляксандры Наркевіч, Валерыіі Пішчэлінай і Арыны Цыцылінай стала бронзавым прызёрам у мнагабор'і. Уладальнікам золата стала зборная Расіі, а серабро ў каманды Ізраіля.