У сталіцы Азербайджана – на першых Гульнях у гісторыі Еўропы – Беларусь прадстаўляюць 150 спартсменаў. Самыя моцныя атлеты краіны і маладыя алімпійцы змагаюцца за медалі ў такіх відах спорту, як акрабатыка, бокс, барацьба вольная і грэка-рымская, веласпорт (ВМХ і шаша), пляжны валейбол, гімнастыка спартыўная, гімнастыка мастацкая, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, плаванне, сінхроннае плаванне, скачкі ў ваду, скачкі на батуце, стральба з лука, стральба кулявая, настольны тэніс, трыятлон, фехтаванне, бадмінтон, каратэ, самба, таэквандо.
Перамогі і дасягненні беларусаў на Еўраалімпіядзе, яркія спартыўныя моманты і эмоцыі – у рэпартажы Belarus.by!