Міжнародны музычны праект, які ўжо стаў летняй традыцыяй Мінска, стартаваў 6 чэрвеня каля сталічнай Ратушы на плошчы Свабоды. На працягу трох суботніх вечароў чэрвеня тут гучыць джаз: віртуозы з Беларусі, Польшчы, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Швецыі і Даніі прадстаўляюць свае кампазіцыі ў розных стылях – класіка, этна, блюз, соўл...
У ліку знакамітых удзельнікаў летніх вечароў – дацкі вакаліст і мультыінструменталіст Мадс Маціяс, шведская група Copro, польская спявачка, піяністка і кампазітар Беата Пшыбытэк, французскі музыкант Нгуен Ле і трыа "Агонь і вада", нямецкі трубач Клаус Штотэр, "ікона брытанскага джаза" па версіі "Time" саксафаніст Дзяніс Баптыст...
На адной сцэне з мэтрамі еўрапейскага джаза і вядучыя беларускія выканаўцы: Аляксандр Старажук, Уладзімір Бялоў, Трыа Канстанціна Гарачага, групы "Яблычны чай" і Morfй.
Для таго, каб прыняць яшчэ больш гасцей, у гэтым годзе арганізатары фестывалю пад адкрытым небам адмовіліся ад сядзячых партэраў і стварылі выдзеленую зону для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.