Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дар’я Домрачава прывезла ў Мінск Вялікі хрустальны глобус

Дар'я Домрачава прывезла ў Мінск Вялікі хрустальны глобус

Дар'я Домрачава прывезла ў Мінск Вялікі хрустальны глобус
1 Крс 2015

Завяршыўшы сезон доўгачаканай перамогай у агульным заліку Кубка свету, "беларуская ракета" Даша Домрачава трыумфальна вярнулася ў родны Мінск. У аэрапорце жаночую зборную Беларусі па біятлоне сустракалі шматлікія балельшчыкі – са сцягамі, банерамі і фота для аўтографаў, песнямі, сюрпрызамі і самымі шчырымі словамі падтрымкі. Павіншаваць каманду і чэмпіёнку прыехалі міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў, кіраўнік Беларускай федэрацыі біятлона Валерый Вакульчык. І зразумела, свой дэбютны Вялікі хрустальны глобус Дар'я Домрачава ўпершыню паказала самай адданай балельшчыцы – маме.

На сустрэчы ў аэрапорце Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Настасся Дубарэзава і Надзея Пісарава з задавальненнем фатаграфаваліся з паклоннікамі і адказвалі на пытанні журналістаў.

 

Надзея Скардзіна
Ірына Крыўко
Настасся Дубарэзава
Надзея Пісарава
Дар'я Домрачава прывезла ў Мінск Вялікі хрустальны глобус
Папярэдняя       1 2