У рамках візіту дэлегацыі прадстаўнікоў пасольства Італіі ў Рэспубліцы Беларусь у Глыбоцкі раён адбыўся мітынг і ўскладанне вянкоў да помніка на месцы пахавання італьянскіх салдат і афіцэраў ва ўрочышчы "Барок". У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат, камерцыйны саветнік пасольства Італіі ў Беларусі Уга Боні і старшыня Італьянскай Нацыянальнай Асацыяцыі былых ваеннапалонных, інтэрнаваных, ветэранаў вызваленчай вайны і членаў іх сем'яў Энцо Орландуччи.