Па ўсёй Беларусі ветэранам ўручаюць юбілейныя медалі "70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.". Сярод удастоеных ўзнагароды - ветэран вайны Аляксей Буфетаў, які прайшоў усю вайну ад Пярэмышлі да Прагі і затым да Маньчжурыі, а таксама ўдзельнічаў у баях пад Сталінградам, на Курскай дузе, бітвах за Харкаў, абароне Кіева, вызваленні Будапешта.