Міжнародная акцыя "Эстафета памяці", якая праводзіцца Міжпарламенцкай асамблеяй СНД у гарадах і мясцінах баявой славы краін Садружнасці, стартавала на Плошчы Перамогі ў Мінску. Пачэснае права запаліць факел ад Вечнага агню атрымаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік штурму Берліна Мікалай Іваноў. Паводле задумы, эстафета завершыцца 16 красавіка 2015 года каля Таўрычаскага палаца ў Санкт-Пецярбургу, дзе часцінкі полымя з розных краін Садружнасці злучацца ў адзіны агонь, які сімвалізуе агульную памяць пра подзвіг народаў.