Турнір "Партрэты Перамогі", арганізаваны сусветна вядомай кампаніяй - распрацоўшчыкам анлайн-гульняў Wargaming, аб'яднаў у культурнай сталіцы Беларусі-2015 прыхільнікаў знакамітай World of Tanks. Перад тым, як уступіць у бой (пазмагацца) на віртуальным полі бою, юныя геймеры прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". Па выніках васьмі рэгіянальных спаборніцтваў у гарадах воінскай славы Беларусі і Расіі вызначацца мацнейшыя кіберкаманды, якія сустрэнуцца ў анлайн-фінале ў Маскве.