Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | 70-годдзе Вялікай Перамогі ў Беларусі

Міжнародная эстафета ўздоўж граніц СНД "Перамога-70"

Міжнародная эстафета ўздоўж граніц СНД
9 Лют 2015

У памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны пагранічныя войскі дзяржаў СНД праводзяць грандыёзную міжнародную эстафету, у рамках якой штандар і кубак пабываюць на тэрыторыі дзевяці дзяржаў. Эстафета стартавала 2 лютага адначасова з Брэста і Мурманска.

У легендарнай Брэсцкай крэпасці сабраліся ветэраны, ганаровыя пагранічнікі, прадстаўнікі пагранслужбаў Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана. Старт эстафеце далі старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў, намеснік старшыні Выканаўчага камітэта СНД Канысбек Жусупбекаў, старшыня Каардынацыйнай службы Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі дзяржаў - удзельніц СНД генерал-палкоўнік Аляксандр Манілаў.

На пагранзаставах і аддзяленнях пагранічнага кантролю ўдзельнікі эстафеты сустракаюцца з моладдзю і ветэранамі, праводзяць мітынгі, ваенна-патрыятычныя мерапрыемствы ў памяць аб загінуўшых пагранічніках.

Эстафетныя сімвалы пабывалі ў Мінску каля манумента Перамогі, у Гродне каля мемарыяла воінам-пагранічнікам, у Віцебску. І 18 лютага каля Кургана дружбы на стыку граніц Беларусі, Расіі і Латвіі беларускія пагранічнікі перадалі эстафету расіянам. Завершыцца акцыя даўжынёю 60 тысяч кіламетраў 28 мая ў Дзень пагранічніка на Паклоннай гары ў Маскве.

Рэспубліканская фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога – адна на ўсіх"
Рэспубліканская фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога – адна на ўсіх" у Магілёве
Рэспубліканская фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога – адна на ўсіх" у Віцебску
70-годдзе Вялікай Перамогі ў Беларусі
Выстаўка "Дзеці вайны" ў музеі абароны Брэсцкай крэпасці
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная