Маштабная рэспубліканская акцыя БРСМ "Мы помнім і ганарымся", прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі, стартавала ў дні 42-га з'езда БРСМ у Мінску. Ва ўрачыстым мітынгу на Плошчы Перамогі прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый і ведамстваў, ветэраны і моладзь з розных рэгіёнаў Беларусі. У рамках акцыі па ўсёй рэспубліцы праходзяць мітынгі, вахты памяці, маладзёжныя форумы, канцэрты, творчыя фестывалі, конкурсы патрыятычнай песні, сустрэчы з ветэранамі.