Дзінара Алімбекава (Беларусь), якая ішла на дыстанцыю ў апошняй групе пад 73-м нумарам, паказала ідэальную работу на агнявых рубяжах. Пасля другой стралковай сесіі яна займала прамежкавае другое месца следам за сяброўкай па камандзе Дар'яй Блашко, аднак не змагла ўтрымаць гэтай перавагі, спыніўшыся за крок ад п'едэстала на 4-й пазіцыі (+11,1 сек).