У беларускіх "Раўбічах" 18 лютага стартавала спаборніцкая праграма чэмпіянату свету-2015 па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў. Сотні лепшых маладых спартсменаў з 37 краін, зорныя трэнеры і вядомыя сэрвісмены, захопленыя балельшчыкі, якія прыехалі падтрымаць будучых чэмпіёнаў – на працягу тыдня знакаміты зімовы спарткомплекс жыве святам біятлона.
Самыя яркія і драматычныя моманты гонак, напружанне настаўнікаў і суддзяў, "таемнасць" у вакс-кабінах, і, вядома, эмоцыі пераможцаў і прызёраў – у нашай фотагалерэі.